По вашему запросу ничего не найдено
Загрузка...
Перезагрузить

КУПАЛЬСКАЕ КОЛА - 2018

22.06.2018 15:00 - 23.06.2018 22:00
Парк ''Дримлэнд'', Минск
22.50 - 37.50
22-23 чэрвеня ў парку “Дрымлэнд” адбудзецца 10-ы міжнародны open-air фестываль “КУПАЛЬСКАЕ КОЛА – 2018”.

"Купальскае Кола" - адзін з нешматлікiх беларускіх фестываляў, якія насамрэч ведае і чакае кожны прыхільнік роднай культуры. Фестываль прысвечаны старадаўняму народнаму святу - Купаллю, прымеркаванаму да дня летняга сонцастаяння, калі дасягаюць найвышэйшага росквіту жыватворчыя сілы зямлі.

У 2018 годзе фестываль «Купальскае Кола» пройдзе дзясяты раз. За сваю дзесяцігадовую гісторыю фестываль ператварыўся з клубнага канцэрта ў маштабны open-air фэст, які штогод збірае тысячы наведвальнікаў. Новае, зручнае месца ў цэнтры Мінска, камфортная лагiстыка і насычаная музычная праграма ад беларускіх і замежных калектываў розных стылявых напрамкаў дазволяць гасцям мерапрыемства акунуцца ў незвычайную атмасферу музычнага купальскага свята.

Месцам правядзення фестываля «Купальскае Кола 2018» стане парк актыўнага сямейнага адпачынку - «Дрымлэнд», які знаходзіцца ў цэнтры Мінска, і куды дабрацца будзе зручна кожнаму! Для наведвальнікаў, якія пажадаюць застацца на фестывалі на 2 дні, прапануецца намётавы летнiк.

Сёння "Купальскае Кола" можна разглядаць не толькі як фестываль, які збірае на адной сцэне музычных монстраў з "першага дывізіёна" беларускай сцэны, але і як пляцоўку для станаўлення і папулярызацыі менш шырока вядомых айчынных гуртоў. Акрамя гэтага, штогод да ўдзелу ў фестывалі далучаецца ўсё больш выбітных замежных калектываў разнастайных напрамкаў, а таму мерапрыемства набывае сапраўды інтэрнацыянальны характар і прэтэндуе на фармат буйнога міжнароднага фестываля. У 2018 годзе на сцэне фестываля «Купальскае Кола» выступяць каля 25-ці гуртоў: Мастер (Расія), PANYCHIDA (Чэхія), Varang Nord (Латвія), Tornado (Беларусь), Крамбамбуля (Беларусь), Aillion (Беларусь), Gods Tower (Беларусь), Znich (Беларусь) і многія іншыя.

У 2018 годзе гасцей і ўдзельнікаў традыцыйна будзе чакаць маса атракцыйных пляцовак:
• Дзве канцэртныя пляцоўкі. Музычныя калектывы фолк, рок і метал кірункаў. Жывы гук.
• Кірмаш: вырабы традыцыйных рамесных майстэрняў ручной працы, посуд, адзенне, упрыгожванні, вырабы з лёну і г.д.
• Актыўная пляцоўка: вяровачны гарадок, горкі, стральба з лука, правядзенне традыцыйных купальскіх гульняў.
• Этна-пляцоўка: аднаўленне традыцыйных абрадаў святкавання Купалля, варожбы, пляценне і запуск вянкоў па вадзе, купальскія вогнішчы і г.д.
• Карчма: стравы славянскай  кухні.
• Тэматычныя фотазоны.
• «Перакулены дом».

Квіткі на фэст «Купальскае Кола» можна будзе набыць у папярэднім продажы або па месцы. Звяртаем вашу ўвагу, што квіткі можна набыць, як на адзін дзень, так і на два дні.

Квіток на 1 дзень папярэдне - 22,50 бел. руб.
Квіток на 2 дні папярэдне -37,50 бел. руб.     
Кошт квітка ў дзень фестываля - 25 бел. руб.

Таксама дзейнічае спецыяльная цэнавая прапанова для калектыўных заявак на набыццё квіткоў ад арганізацыяў - «Купальскі Офіс»! 

Поўны спіс каманд:

1 дзень (22 чэрвеня)
Мастер, Gods Tower, Aillion, Tornado, Астрал, Soulsides, Yawar, Dymna Lotva, Varang Nord, Among Gods, Panychida.

2 дзень (23 чэрвеня)
Крамбамбуля, Znich, Trollwald, Omut, Бан-Жвірба, Massenhinrichtung, PlemЯ, Asymmetry, Used Friendly, Aratseya, SemantiC, An Argency, Awakening Our Memories, Ocean of my dreams.
РазвернутьСвернуть
Мероприятие Дата / Время Место проведения Цена  
КУПАЛЬСКАЕ КОЛА - 2018 22.06.2018 15:00 Парк ''Дримлэнд'', Минск 22.50 - 37.50
Информация о ценах

22 чэрвеня 2018 года (з 15.00 да 22.00); 
23 чэрвеня 2018 года (з 12.00 да 22.00).

Дзецям да 16 год - уваход бясплатны (толькі разам з бацькамі).


Место проведения
ул. Орловская 80 Минск Беларусь
Организатор
ИП Таболич Александр Григорьевич
Неманская,18 кв.107 Минск Минская