По вашему запросу ничего не найдено
Загрузка...
Перезагрузить

''Матылек, матылек''

Пт 28.12.2018 19:00
НАДТ имени Якуба Коласа, Камерная сцена, Витебск
9.00
П'еса вядомага італьянскага драматурга Альда Нікалаі «Матылёк…Матылёк…» шматразова ставілася ў беларускіх і расійскіх тэатрах, упрыгожваючы рэпертуар лепшых актрыс. Тэмы, якія падымае п'еса, — глыбокага, псіхалагічнага парадку. Гэта аповед пра ролю жанчыны, маці і пра чалавечую адзіноту. Гісторыя галоўнай гераіні яшчэ раз нагадвае нам, што за ўсё даводзіцца плаціць, а за жаданне лёгкага шляху — асабліва высокую цану. Матылёк — вобраз істоты, што легкадумна ляціць на вогнішча, сімвал чагосьці прыгожага і незямнога. Жыве яна нядоўга, згараючы ў агні — прызвання, кахання, жарсці.

Драматург задае немудрашчую загадку. Да самотнай немаладой дамы, што жыве ў свеце сваіх фантазій, проці ночы прыходзіць малады чалавек, ці то коміваяжор, ці то злодзей, якога яна, нядоўга думаючы, рэкрутуе ў кампаньёны. Калі гераіня ўжо гатова ператварыць юнака ў свайго каханка, высвятляецца, што ён — яе сын, ад якога юная Эда адмовілася 23 гады таму ў радзільні. Эліа помсліва разбурае ілюзорны свет маці.

У галоўнай ролі Эды занятая заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Тамара Скварцова (дарэчы, спектакль прымеркаваны да яе юбілею), яе служанка Фока – Ірына Цішкевіч, Эліа –  Дзмітрый Каваленка.

Над пастаноўкай працаваў заслужаны дзеяч мастацтваў РБ, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі Валерый Анісенка.Сцэнаграфія Андрэя Жыгура.
РазвернутьСвернуть
Мероприятие Дата / Время Место проведения Цена  
''Матылек, матылек'' Пт 28.12.2018 19:00 НАДТ имени Якуба Коласа, Камерная сцена, Витебск 9.00
Место проведения
г.Витебск, ул.Замковая, 2. Витебск Беларусь
Организатор