По вашему запросу ничего не найдено
Загрузка...
Перезагрузить

Прэм'ера ''Восем закаханых жанчын''

Вт 04.12.2018 19:00
10.00
Описание событияСкрыть описание
Рабэр Тама

ВОСЕМ ЗАКАХАНЫХ ЖАНЧЫН

Дэтэктыў сямейных адносін на 2-е дзеі

Пераклад на беларускую мову Пятро Ламана
Рэжысёр-пастаноўшчык – Уладзімір Савіцкі
Мастак-пастаноўшчык – Ларыса Рулёва
Музычнае афармленне – Павел Захаранка
Харэаграфія – Дзіяна Юрчанка

Вось яна мара кожнага (ну, амаль кожнага) мужчыны: калі вакол восем жанчын, і ўсе цябе любяць. Што можа быць лепей? Пачуваеш сябе на сёмым небе ад шчасця.Вядома, у глыбіні душы разумееш, што любоў іх не цалкам бескарыслівая, але ці бывае на свеце абсалютна бескарыслівая любоў? Жонка, яе сястра, цешча, дзве дачкі, дзве служанкі і родная сястра ахвяры– адносіны паміж імі вельмі і вельмі заблытаныя. Зайздрасць, рэўнасць, старыя крыўды – усяго тут намяшана. Але хто ж з гэтых улюбёных жанчын забіў беднага тату? І галоўнае, навошта?..
У спектаклі занятыя: заслужаныя артысты Рэспублікі Беларусь Галіна Букаціна Таццяна Ліхачова , Тамара Скварцова, артысты Аляксей Анісеня, Арцём Блахін, Ганна Дубчанка, Святлана Жукоўская, Уладзіслаў Жураўлёў, Дзмітрый Каваленка, Георгій Лойка, Яўген Лук’янаў, Анастасія Рэўчанка, Уладзімір Сівіцкі, Святлана Сухадолава, Юрась Цвірка, Ірына Цішкевіч.
События