По вашему запросу ничего не найдено
Загрузка...
Перезагрузить

Спектакль ''Цень думкі нашай''

Чт 20.12.2018 19:00
НАДТ имени Якуба Коласа, Камерная сцена, Витебск
9.00
16+

Паводле твораў Францішка Аляхновіча.
Фантазія.

Прэм’ера - 11 сакавіка 2016 года.

Чалавек сам з’яўляецца творцам свайго лёсу. І калі ў мінулым здараюцца памылкі, адказваць за іх прыйдзецца цягам усяго жыцця. Магчыма, нячыстае сумленне прымушае чалавека пакутаваць і раз-пораз вяртацца да былога. Але рэжысёр  спектакля Ніна Обухава пераконвае: не варта трымацца за мінулае, якім бы горкім ці салодкім яно не было, а трэба жыць сёння і зараз, каб несці святло навокал, дарыць душэўную цеплыню родным і блізкім людзям.

…Бацька сямейства Сцяпан меў раней надзвычай узвышаныя парыванні і прагу да творчасці, але з часам яны пераўтвараліся ў выключна эгаістычныя памкненні. У юнацтве ён спрычыніўся да заўчаснай гібелі былой каханай, якая нечакана “ўваскрэсла” ў вобразе маладой кватаранткі Матыльды. У яго спапялелай душы, здаецца, адраджаюцца былыя пачуцці. Тая ж дзяўчына запальвае жарсць і ў сэрцы 18-гадовага паэта і летуценніка Міхася, сына Сцяпана і Марыі. Адносіны ўсё больш пераблытваюцца…

Францішак Аляхновіч – аўтар п’есы «Цені», па матывах якой створаны спектакль, вядомы беларускі драматург 1-й паловы XX стагоддзя , акцёр, рэжысёр, адзін са стваральнікаў прафесійнага тэатра на Беларусі. У далёкім 1926 годзе ён быў першым загадчыкам літаратурнай часткі Беларускага дзяржаўнага тэатра другога (цяперашняга Коласаўскага тэатра), пазней быў беспадстаўна рэпрэсаваны органамі ГПУ, адбываў пакаранне на Салавецкіх астравах, пазней быў абменены на беларускага палітвязня Браніслава Тарашкевіча. Загінуў ад рук невядомых забойцаў у 1944 годзе. У драматургічнай спадчыны Аляхновіча каля двух дзясяткаў сатырычных і бытавых камедый, вадэвіляў, фарсаў, меладрам… Апрача таго, ён з’яўляецца аўтарам кнігі ўспамінаў «У капцюрох ГПУ». Знакавым з’яўляецца тое, што тэатр звяртаецца да твораў Францішка Аляхновіча ў свой юбілейны год.

Пастаноўка, музычнае афармленне – Ніна ОБУХАВА.
Мастак-пастаноўшчык – Андрэй ЖЫГУР.
Пластыка і харэаграфія – Сяргей ТАЎКАЧ.

ДЗЕЙНЫЯ АСОБЫ і ВЫКАНАЎЦЫ:

СЦЯПАН – Георгій ЛОЙКА.
МАРЫЯ, жонка Сцяпана – Наталля АЛАДКА.
МІХАСЬ, сын Сцяпана і Марыі – Раман САЛАЎЁЎ.
МАТЫЛЬДА – Ульяна АЦЯСАВА.

Працягласць спектакля – 1 гадзіна 20 хвілін.
РазвернутьСвернуть
Мероприятие Дата / Время Место проведения Цена  
Спектакль ''Цень думкі нашай'' Чт 20.12.2018 19:00 НАДТ имени Якуба Коласа, Камерная сцена, Витебск 9.00
Место проведения
г.Витебск, ул.Замковая, 2. Витебск Беларусь
Организатор