По вашему запросу ничего не найдено
Загрузка...
Перезагрузить

Спектакль ''Незагойная рана''

26.06.2018 19:00
НАДТ имени Якуба Коласа, Камерная сцена, Витебск
9.00
12+

Паводле твораў «Незагойная рана» Васіля Быкава, «Memento mori» Янка Брыль, «Балада смяротнікаў» Уладзіміра Караткевіча
Споведзь.

Прэм’ера - 21 сакавіка 2017 года.

Прысвячаецца падзеям Вялікай Айчыннай вайны, пакутам, якія давялося вынесці беларускаму народу ў часы чорнай навалы.

Монаспектакль складаецца з трох навел.

Першая – «Незагойная рана» паводле апавядання народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава. Страшная трагедыя беларускага народа падаецца праз прызму ўспрыняцця простай вясковай кабеты Тэклі, якая згубіла свайго сына-салдата.

Другая – «Memento mori» паводле аднайменнага апавядання Янкі Брыля, які адным з першых у беларускай літаратуры ўзняў тэму «вогненных» вёсак. Іх гора яшчэ раз нагадвае пра жудасную трагедыю Хатыні.

Трэцяя  – «Балада смяротнікаў» Уладзіміра Караткевіча. Гэта свайго споведзь і разам з тым абвінавачванне вязняў лагера смерці.

Ідэя, інсцэніроўка, пастаноўка і музычнае афармленне Зінаіды ГУРБО.
Мастак-пастаноўшчык Андрэй ЖЫГУР.

У галоўнай ролі - Зінаіда ГУРБО.

Працягласць спектакля - 1 гадзіна 20 хвілін.

РазвернутьСвернуть
Мероприятие Дата / Время Место проведения Цена  
Спектакль ''Незагойная рана'' 26.06.2018 19:00 НАДТ имени Якуба Коласа, Камерная сцена, Витебск 9.00